Галоўныя функцыі маўлення ў дашкольным узросце – камунікатыўная (зносіны) і мысліцельная.
Метад развіцця маўлення – гэта спосаб узаемадзеяння педагога і дзяцей, які забяспечвае фарміраванне маўленчых уменняў і навыкаў выхаванцаў. У методыцы развіцця маўлення выдзяляюць тры групы метадаў: наглядныя, слоўныя і практычныя. Метадычныя прыёмы – гэта элементы метадаў, іх скаладыя часткі.
Наглядныя метады і прыёмы
|
Слоўныя метады і прыёмы
|
Практычныя метады і прыёмы
|
- Непасрэдныя метады, калі дзеці назіраюць аб’ект непасрэдна: разглядванне, агляды памяшканняў, экскурсіі і г.д.
- Апасродкавыя метады, калі аб’екты недаступныя для непасрэднага назірання, выхавальнік знаёміць апасрожкавым шляхам з дапамогай карцін, фотаздымкаў, кінафільмаў, мадэляў.
|
Прамыя метады і прыёмы:
- пытанні: асноўныя (канстатавальныя (хто? што? які? і т.п., і пошукавыя (чаму? навошта? і т.п.) і дапаможныя (навадныя і пытанні-падказкі),
- маўленчы ўзор;
- паўторнае прагаворванне;
- слоўныя практыкаванні;
- тлумачэнне;
- указанні;
- разважанні;
- гутарка, абагульняючая гутарка;
- чытанне мастацкіх твораў;
- пераказ мастацкіх твораў з апорай на нагляднасць;
- завучванне на памяць;
- аповед;
- праблемныя пытанні і сітуацыі.
Ускосныя прыёмы: напамінанне, рэпліка, заўвага, падказка, парада.
|
- дзеянне з прадметамі, цацкамі;
- канструяванне, маляванне,
- дыдактычныя гульні;
- гульні-драматызацыі;
- інсценіроўкі;
- пластычныя эцюды;
- мадэляванне;
- гульнявыя прыёмы.
|
На працягу дашкольнага дзяцінства ўзнікаюць чатыры формы зносін:
- сітуацыйна-асобасная (ситуативно-личностное общение); - сітуацыйна-дзелавая (ситуативно-деловое общение);
- пазасітуацыйна–пазнавальная (внеситуативно-познавательное общение);
- пазасітуацыйна-асобасная (внеситуативно-личностное общение).
Адукацыйная вобласць “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” уключае наступны змест:
слоўнік; граматычны лад маўлення; гукавая культура маўлення; звязнае маўленне.
МЕТОДЫКА
СЛОЎНІКАВАЙ РАБОТЫ
Слоўнікавая работа – мэтанакіраваная педагагічная дзейнасць выхавацеля, якая забяспечвае эфектыўнае засваенне дзецьмі слоўніка роднай мовы. Слоўнік падзяляецца на пасіўны і актыўны. Пасіўны слоўнік – гэта словы, якія чалавек разумее, але не ўжывае. Актыўны слоўнік – гэта словы, якія чалаве разумее і выкарыстоўвае ў сваім маўленні. У працэсе развіцця слоўніка вылучаюцца два бакі – колькасны і якасны.
Колькасны рост слоўніка залежыць ад умоў жыцця і выхавання дзяцей. Лексіка дзяцей з сітуацыйна-дзелавой формай зносін з канкрэтнай прадметнай сітуацыяй і слоўнік папаўняецца назоўнікамі.
У дзяцей з пазасітуацыйна-пазнавальная формай зносін пашыраецца запас слоў, звязанных з адлюстраваннем якасцей і з’яў рэчаіснасці (хуткі, лоўкі, празрысты, даждлівы і т.п.).
Для маўлення дзяцей з пазасітуацыйна-асобаснай формай зносін характэрны этычныя пыметнікі і тыя, што абазначаюць фізічны стан, таксама ўзрастае роля дзеясловаў валявога і інтэлектуальнага дзеяння (стомлены, акуратны, клапатлівы, падымалі і вырашылі і т.п.).
Якасны рост слоўніка абумоўлены працэсам засваення дзецьмі значэння слова.
1. Словы, якія абазначаюць пэўныя прадметы.
2. Словы, якія абазначаюць групу адпаведных прадметаў (лялька – розныя лялькі).
3. Словы, якія абазначаюць некалькі груп адпаведных прадметаў (цацкі, посуд, мэбля).
4. Словы, якія абазначаюць обагульненне (рэч, добры, злы, ежа і т.п.).
5. Мнагазначныя словы, сінонімы, антонімы.
Раздзяляюцца тры напрамкі слоўнікавай работы:
Першы напрамак – пашырэнне слоўніка дзяцей на аснове азнаямлення іх з прадметамі, аб’ектамі, з’явамі. Новыя словы дзеці чуюць, паўтараюць, прагаворваюць, асэнсоўваюць іх значэнне, вучацца абагульняць.
Другі напрамак – увядзенне слоў, якія абазначаюць якасці, уласцівасці і адносіны паміж прадметамі і з’явамі. Працэс азнаямлення і пашырэння слоўніка дзяцей праходзіць праз абследаванне, разглядванне, супастаўленне, параўнанне.
Трэці напрамак – увядзенне ва ўжытак слоў, якія дзеці разумеюць.
Рэалізацыя праграмы па слоўнікавай рабоце ажыццяўляецца праз сістэму адпаведных заняткаў.
1. Заняткі, дзе слоўнікавая работа праводзіцца ў працэсе першапачатковага азнаямлення дзяцей з прадметамі і з’явамі, кола якіх пастаянна пашыраецца. На такіх занятках праводзіцца непасрэднае назіранне за аб’ектам ці разглядванне і адбываецца ўвядзенне новых слоў.
2. Заняткі, дзе слоўнікавая работа абапіраецца на паглыбленне ведаў, азнаямленне з якасцямі, ўласцівасцямі, асаблівасцямі пры параўнанні прадметаў.
3. Заняткі, на якіх вырашаюцца задачы слоўнікавай работы ў працэсе фарміравання паняццяў.
На ўсіх відах заняткаў развіццё слоўніка ажыццяўляецца ў сувязі з развіццём пазнавальнай дзейнасці дзяцей. Адсюль вынікаюць агульныя патрабаванні да арганізацыі і методыкі правядзення заняткаў.
1. Адзінства развіцця слоўніка з развіццём пазнавальных працэсаў (успрымання, уяўлення, мыслення).
2. Мэтанакіраваная арганізацыя маўленчай і пазнавальнай актыўнасці дзяцей у працэсе заняткаў.
3. Наяўнасць нагляднасці як асновы для арганізацыі маўленчай і пазнавальнай актыўнасці.
4. Адзінства рэалізацыі ўсіх задач слоўнікавай работы на кожных занятках.
Аснова слоўнікаў беларускай и рускай мовы агульная. Таму большая частка слоў супадае па значэнні і вымаўленни (сад, школа, стол) або адрозніваецца вымаўленнем асобных гукаў (дзеці, звер, дзверы і інш.), і толькі 20% слоў белаурскай мовы поўнасцю адрозніваецца ад слоў рускай мовы (аловак, вавёрка, шкарпеткі, віделец і інш.), невялікую групу слоў складаюць міжмоўныя амонімы – словы белаурскай і рускай моу, якія падобна гучаць, але маюць рознае значэнне (дыван – диван, нядзеля – неделя, рэч – речь і інш.).
Слоўнікавая работа павінна прытрымлівацца ўзроставага прынцыпа (знаёмсства з той групай слоў, якая ім неабходна для ажыццяўлення зносін менавіта ў гэтым узросце), прынцыпа сэнсавай і тэматычнай блізкасці (назвы жывёл, дзецяняты, звычкі, дзеянні, знешны выгляд і г.д.).
Прыёмы ўзбагачэння і ўдакладнення слоўніка.
** Паказ з называннем. Выхавальнік разглядае з дзецьмі прадмет, называе яго ці яго прыкметы, уласцівасці. Вымаўляе слова павольна (але не па складах), арфаэпічна правільна. Паказ спалучаецца з актыўнымі дзеяннямі дзіцяці (абследаваннем прадмета).
Да нагляднасці прад’яўляюцца наступныя патрабаванні:
- фармат не меней А3;
- эстэтычнасць;
- якасць малюнка, фотаздымка ці ілюстрацыі;
- прадмет, малюнак павінны адлюстроўваць тое, для тлумачэння чаго яны выкарыстоўваюцца (па тэме: “Колеры” немэтазгодна адрузу паказваць нейкі рознакаляровы прадмет (вясёлку), лепш падабраць аднолькавыя цацкі (кубікі) розных колераў, тады ўвага дзяцей не будзе рассейвацца і можна арганізаваць іх дзеянні са словам на нагляднай аснове.
** Даручэнні, якія патрабуюць адказу дзеяннем (знайдзі, дай, прынясі, зрабі і інш.).
** Тлумачэнне слова. Падрабязнае апісанне аб’екта, замена знаёмым словам (сінонімам), супастаўленне з антонімам. Выкарыстоўваецца, як правіла, калі паказ прадмета ці назіранне з’явы немагчыма. З дапамогай тлумачэння слова ўводзяцца беларускія назвы знаёмых прадметаў, з’яў, прыкмет, якасцей. Напрыклад,перад чытаннем твора, у яким сустракаецца слова вясёлка, выхавальнік паказывае карцінку, тлумачыць гэта слова: вясёлка на небе, быццам весела навокал. Для тлумачэння выкарыстоўваюцца вершы, загадкі, прыказкі, прымаўкі.
** Тлумачэнне паходжання слова. Выхавальнік тлумачыць і сумесна з дзецьмі ўстанаўлівае словаўтваральныя сувязі па пытаннях: “Чаму гэта птушка называецца певень? Як называецца чалавек, які працуе на кухні? Якая з гэтых кветак называецца дзьмухавец? Чаму?
Такая работа садзейнічае лепшаму засваенню новых слоў і фарміраванню граматычнага чуцця роднай мовы.
** Шматразовае паўтарэнне новага слова або фразы (“Чырвоная яечка”. Скажы чырвоны, яечка. Якое яечка? Чырвонае што? Скажыце ўсе: чырвонае яечка).
** Выкарыстанне новага слова ў спалучэнні са знаёмымі (Паложым чырвонае яечка на талерачку. Тут яшче другія яечкі: белыя, сінія, жоўтыя, зялёныя)
** Неаднаразовае паўтарэнне слова выхавальнікам на працягу занятка.
Прыёмы актывізацыі слоўніка
** Пытанні. Выхавальнік задае дзецям пытанні ў простай форме (Хто гэта? Што гэта? Што ты робішь?), так і ў складанай форме (Як ты апрануты? Каму коцік дапамог у казцы? Якая курачка ў казцы?), пытанні прычынна-выніковага характару (Чаму? Навошта? Як? Калі?).
** Дыдактычныя практыкаванні і гульні. Яны выкарыстоўваюцца для актывізацыі ўжывання ў маўленні розных часцін мовы. Праводзяцца як з нагляднасцю, так і без яе. Напрыклад практыкаванні: “Што змянілася?”, “Хто як крычыць?”, “Што робяць нажніцамі?”, “Дзе бачыце чырвоны колер?”, “Каму што?”.
** Слоўнікава-лагічныя практыкаванні на абагульненне, групоўку, класіфікацыю прадметаў, устанаўленне часовай паслядоўнасці дзеянняў і г.д.
** Загадванне і адгадванне загадак, тлумачэнне і ўжыванне пацешак, песенак, прыказак, прымавак, разгадванне крыжаванак.
МЕТОДЫКА
ФАРМІРАВАННЯ ГРАМАТЫЧНАГА ЛАДУ МАЎЛЕННЯ
Граматычны лад маўлення – сукупнасць ведаў і ўменняў, якія неабходны чалавеку, каб ствараць выказванні і разумець выказванні іншых.
Граматычны лад маўлення засвойваецца практычна на аснове ўспрымання і неўсвядомленнага аналізу маўленчых узораў, а таксама і ў працэсе заняткаў.
Маўленчыя ўзоры вызавальнік дае ў штодзённых зносінах. Галоўнымі пры гэтым выступаюць такія метады, як назіранні і гутарка ў іх спалучэнні. У працэсе назіранняў выхавальнік вучыць дзяцей разглядваць прадмет, устанаўліваць істотныя сувязі паміж з’явамі, прычынныя, часавыя адносіны і выказваць іх у маўленні (гэта кветка, яе трэба паставіць у вазу і наліць вады; на дрэвах мала лістоў, бо яны ападаюць увосень, вечарам цёмна, трэба ўключаць святло).
Для засваення граматычнага ладу маўлення важную ролю адыгрывае ўласная маўленчая дзейнасць: пераказ, завучванне, чытанне, інсценіроўка, драматызацыя, тэатралізацыя. У гэтых формах дзеці запазычваюць складаныя граматычныя канструкцыі з аўтарскага тэксту.
Мэтанакіравана знаёміць дзяцей з пэўнымі марфалагічнымі і сінтасічнымі канструкціямі ў працэсе дыдактычных і граматычных гульняў і практыкаванняў. Пры выкананні маўленчых заданняў дзеці вучацца вычляняць структуру слова ці мадэель сказа ў маўленчым узоры і самастойна ўтвараць новыя словы.
Выкарыстоўваюцца такія актыўныя прыёмы навучання:
- узор маўлення выхавальніка;
- прамое указанне на складаную граматычную формы (Трэбы гаварыць: талерка);
- тлумачэнне слоў, якім дадзена така назва (прыбіральшчыца – прыбірае, будаўнік – будуе, пад’ёмны кран – падымае грузы, школьнік – ходзіць у школу);
- параўнанне граматычных формаў (чурвоная шапка, чырвоны шалік, чырвонае паліто, чырвоная рукавічкі);
- спалучальнае маўленне (Адзенем ляльцы … чырвоную шапку. У лялькі на галаве адзета …. чырваная шапка);
- адлюстраванае маўленне (Спытай у Светы: якая шапка адзета на галаве лялькі?);
- выпраўленне памылкі, падказка (Як называюцца расліны, якія растуць у агародзе? – Агародніна);
- дыдактычныя практыкаванні, раскрыццё словаўтваральных сувязей (У хлебніцы захоўваюць хлеб. Падасінавік расце пад асінай. У полі растуць палявые кветкі.);
- пытанні-заданні з выкарыстаннем нагляднасці (Гэта зайчаты, яны чые дзеці?);
- заданне “Закончы сказ” (Вясна цёплая, а лета … цяплейшае. Птушкі з ветак в’юць … гнёзды. На небе ноччу з’яўляюцца … зоркі);
- параўнанне беларускай граматычнай формы з эквівалентнай рускай: (На небе ноччу з’яўляюцца … зоркі. На небе ночью появляются звёзды);
- гульні і практыкаванні на словазмяненне (Чыя шапка? Якога колеру шапка? Дзе ляжаць кубікі? Што вы пастроілі з канструктара? Адзін стол – многа … сталоў);
- прыём няўмыснай памылкі ад якога-небудзь персанажа (многа кветка, чырвоны шапка, цікавы кніга, смачныя цукерка);
- пошукавыя пытанні (Чаму вакол ляжыць снег? Навошта паліваць кветкі? Чалавеку трэба есці каб ён …?);
- пераказ, расказванне, апісанне з апорай на сюжэтны рад карцін, схему-мадэль, план;
- гульні-драматызацыі;
- праблемныя сітуацыі (Дзяўчынка пашла гуляць. Сустрэла сяброўку. У сяброўкі быў чырвоны паветраны шар. Яны яго разглядвалі, падкідвалі і ён лопнуў. Што рабіць дзяўчынкам?);
- загадванне і разгадванне загадак;
- тлумачэнне сэнсу прыказак і прымавак;
- дагаворванне сказаў (З неба ярка свеціць … сонейка. Лісічына хатка растала, а … зайкава стаіць, як стаяла. Яблык салодкі, а лімон … кіслы. Памідор чырвоны, а агурок … зялёны. Зараз восень, таму што…);
- прыём “Размытае пісьмо” (выхавальнік чытае тэкст ад імя героя, і дзе не хапае слоў і словазлучэнняў, дзеці іх прагаварваюць);
- гульня “Жывыя словы” (дзеці называюць словы і становяцца ў адпаведным парадку, усе астатнія дзеці “чытаюць сказ”, затым словы становяцца ў другім парадку);
- скарагаворкі;
- чыстагаворкі (ня-ня-ня – у мышкі … мышаня; су-су-су – сустрэў у лесе я … лісу), з суфіксамі –нік (будаўнік, вартаўнік, пажарнік); -ак (спявак, мастак), -ец (прадавец, стралец), ач (слухач, чытач, чытач) і інш.
МЕТОДЫКА ФАРМІРАВАННЯ ГУКАВОЙ КУЛЬТУРЫ МАЎЛЕННЯ
Гукавая культура маўлення з’яўляецца складнікам агульнай моўнай культуры і ўключае наступныя кампаненты:
- інтанацыю (меладычнасць, тэмп, рытм, тэмбр, лагічны націск);
- правільную артыкуляцыю гукаў;
- фанетычную і арфаэпічную правільнасць маўленне;
- моўнае дыханне;
- фанематычны слых.
Выхаванне гукавой культуры маўлення праводзіцца па дзвух лініях: 1) развіццё слыхавой увагі і маўленчага слыху; 2) развіццё моварухальнага апарату і гукавога афармлення актыўнага маўлення.
Выхавальнік на працягу часу мае поўную карціну гукавымаўлення ў дзяцей сваёй групы, і бачыць з кім працаваць індівідуальна, якую работу планаваць з усёй групай дзяцей на занятках і відах дзейнасці.
1. Асноўным метадам выступае гульня.
Дыдактычныя гульні: “Пузыр”, “Адгадай, на чым граюць?”, “Адгадай, што я сказала?”, “Цягнік”, “Аркестр”, “Рэха” і інш.
Рухавыя і карагодныя гульні з тэкстам: “Каравай”, “Гусі”, “Пазнай па голасе” і інш.
2. Другім метадам з’яўляецца практыкаванне.
З дапамогай гэтага метаду адпрацоўваецца маўленчае дыханне “Пагрээм ручкі”, артыкуляцыйныя рухі “Зліжам варэнне”, гукавымаўленне з дапамогай прагаворвання чыстагаворак і скарагаворак.
У рамках названых метадаў выкарыстоўваюцца наступныя прыёмы:
- узор правілнага выканання задання (дыхальнага практыкавання, гукавымаўлення і г.д.;
- узор суправаджаецца тлумачэннем: удыхніце як мага больш паветра і павольна яго выдахніце;
- паказ артыкуляцыйных рухаў;
- інтанацыйнае падкрэсліванне гука, націску гука ці слова;
- індывідуальныя і харавыя паўтарэнні гукаў, гукаперайманнеў, слоў;
- сумеснае вымаўленне дзіцяці і выхавальніка;
- адлюстраванае вымаўленне (паўтарэнне дзіцём узора выхавальніка);
- ацэнка маўлення дзіцяці;
- выпраўленне маўлення дзіцяці.
Ва ўсіх узроставых групах гульні і практыкаванні па развіццю гукавой культуры маўлення абавязкова ўключаюцца ў змест маўленчых заняткаў, віды дзейнаці, індывідуальную работу.
У структуры занятку гэтыя практыкавнні павінны быць звязаны паміж другімі часткамі агульным зместам. Можна ў асноўную частку занятку ўключыць гульню і практыкаванне, накіраваныя на развіццё артыкуляцыйнага апарату дзяцей, выразнага маўлення гукаў і маўленчага слыху. Так сама пры арганізацыі фізмінуткі можна прапанаваць розныя рухі ў спалучэнні з узнаўленнем гукаперайманняў. У заключную частку занятку можна ўключыць гульні і практыкаванні на развіццё галасавога апарату, маўленчага дыхання. Каб падтрымліваць пастаянную цікавасць дзяцей да заняткаў неабходна ўключаць гульнявы і сюрпрызныя прыёмы, ІКТ, гульні-інсцэніроўкі, ролевыя дыялогі і інш.
МЕТОДЫКА
РАЗВІЦЦЯ ЗВЯЗНАГА МАЎЛЕННЯ І МАЎЛЕНЧЫХ ЗНОСІН
Важнейшым, як бы завяршальным звяном у цэласнай сістэме навучання дашкольнікаў роднай мове з’яўляецца развіццё звязнага, прадуктыўнага маўлення. Вуснае маўленне дзяцей дашкольнага ўзросту выступае ў дзвух асноўных формах: дыялога і маналога.
Дыялагічнае маўленне.
- Гутарковае маўленне пад кіраўніцтвам педагога.
- Пазнавальныя гутаркі.
- Гутаркі па зместу мастацкіх твораў.
- Зносіны дзяцей паміж сабой.
- Размовы з дзецьмі аб дзейнасці па праекце.
- Тлумачэнне, разважанне, доказ.
- Ролевые гульні.
- Сеаны актывізуюцых зносін, якія могуць уключаць размову, дыдактычныя, рухавыя, народныя гульні, інсцэніроўкі, гульні-драматызацыі, выяўленчая дзейнасць, імітацыйная практыкаваннні, абследаванні прадметаў (разглядыванне цацак, прадметаў, карцін). Адрозненне заняткаў ад сеансаў у тым, што ў сеансах выхавацель выступае як старэйші партнёр па зносінах, устанаўлівае раўнапраўныя ўзаемаадносіны.
Мэта гутаркі – удакладніць, замацаваць, паглыбіць і сістэматызаваць уяўленні і веды дзяцей, набытыя дасладчыцкім шляхам і непасрэднва звязаныя з успрыманнем.
Тэматыка і змест гутарак вызначаюцца адпаведнай тэмай, з’явамі прыроды, святамі, гульнямі, вынікамі вопытаў, доследаў, праекту і інш.
1. Пачынаць гутарку мэтазгодна з канкрэтных вобразаў, яскравых успамінаў, загадкі, верша, расказу з разглядваннем і г.д. Задача – выклікаь жаданне ўдзельнічаць у размове.
2. У асноўнай частцы гутаркі раскрываецца яе канкрэтны змест. Выхавальнік накіроўвае мысліцельна-маўленчую актыўнасць дзяцей, дае тлумачэнні падчас размовы, пацвярджае дзіцячыя адказы, абагульняе іх, выкарыстоўвае наглядныя дапаможнікі.
3. Канец гутаркі звязаны з абагульняючымі вывадамі. Выхавальнік прапануе дзецям прачытаць верш, праспяваць песню, намаляваць, пагуляць у гульню і г.д. Мэтазгодна даць заданні для наступных назіранняў, працы.
Асноўным прыёмам правядзення гутаркі з’яўляецца пытанне. Паставіць пытанне – значыць паставіць перад дзіцём тую ці іншую мысліцельна-маўленчую задачу. Яно павінна быць пасільным для дашкольніка, але ў той жа час не настолькі аблегчаным, каб не патрабаваць намаганняў думкі.
Рэпрадуктыўныя пытанні Хто? Што? дзе? Калі? Як? Куды? Які? патрабуюць адказу ў форме пратой канстатацыі.
Пытанні пошукавага характару чаму? Праз што? Для чаго? Навошта? Гэтыя пытанні пабуджаюць дзяцей карыстацца назапашанамі ведамі, вызначаць галоўнае, параўноўваць, абагульняць, устанаўліваць сувязі, дзець вучацца разважаць, выказваць даступныя меркаванні, рабіцбь вывады.
Вылучаюцца асноўныя (прамыя) пытанні, навадныя і падказваючыя. Спачатку перад дзецьмі ятавяць асноўвае пытанне, калі яно выклікае цяжкасць, педагог задае навадное ці пазказваюцае пытанне.
Разам з пытаннямі ў гутарцы шірока выкарыстоўваюцца тлумачэнні, расказы, дэманстрацыя нагляднага матэрыялу, гульнявыя прыёмы, слоўныя гульні, загадкі, прыказкі, прымаўкі.
Маналагічнае маўленне.
Навучанне дашкольнікаў маналагічнамі маўленню азначае навучанне ўзнаўленню і стварэнню тэкстаў.
У дашкольным узросце дзіця авалодвае двумя асноўнымі відамі маналагічнага маўлення: пераказам і расказам.
Пераказ – звязнае ўяўленне праслуханагамастацкага твора. У гэтым выпадку дзіця перадае “чужы” змест і карыстаецца гатовай маўленчай формаў.
Расказ – самастойна складзены звязны, разгорнуты выклад якога-небудзь факта, падзеі. У расказе заўсёды знаходзіць адлюстраванне асабісты вопыт дзіцяці, эмоцыі, што робіць тэкст выразным,прычым выразнасць носіць натуральны, непасрэдны характар.
Расказы па форме дзеляцца на апісальныя і сюжэтныя.
Разнавіднасцямі апісальных расказаў з’яўляюцца пераўнальныя (апісанне двух прадметаў з кантрастнымі прыкметамі), тлумачальныя (апісанне з элементамі разважання, даказвання ў суправаджэнні паказу названых дзеянняў).
Усе дзіцячыя расказы (і апісанні і апавяданні) могуць грунтавацца як на нагляднай, так і на слоўнай аснове. У першым выпадку дзеці пры расказванні абапіраюцца на нагляднасць – цацку, прадмет, карціну, у другім – толькі на памяць або ўяўленні.
Па зместе дзіцячыя расказы падзяляюцца на фактычныя і творчыя (сюжэтныя).
Пры складанні фактычнага расказу дзеці выкарыстоўваюць свае ўспрыманні, абапіраюцца на рэалістычны змест.
Творчае, сюжэтнае апавяданне адыходзіць ад рэальных падзей, дзе дзеці прыдумваюць, напрыклад: казка пра цацкі, апавяданне пра дзеючых асоб карціны, фантастычны расказ і г.д.
Фарміраваннне ўмення расказваць – працяглы і складаны працэс. Асноўнымі прыёмам гэтага працэсу з’яўляюцца: узор расказвання выхавальніка, план расказу, складанне расказу па частках, калектыўнае складанне апавядання, расказванне па схемах-мадэлях, расказванне па замалёўках выхавацеля, заканчэнне дзецьмі апавядання распачатага выхавальнікам, расказ ад імя персанажа ці героя.
Пераказ – аднаўленне літаратурнага твора ў вусным выразным маўленні. Уяўляе сабой складаны разумовы навык, які фарміруецца паступова ў працэсе навучання.
Заняткі па навучанні пераказванню літаратурных твораў праводзяцца з 2 малодшай групы з паступовым ускладненнем прыёмаў пераказу. Для гэтага падбіраюцца празаічныя творы з яркай кампазіцыяй, напісаныя даступнай дзецям мовай без складаных граматычных формаў, кароткімі выразнымі фразамі, якія маюць выхаваўчае значэнне. Такім патрабаванням адпавядаюць народныя казкі, дзе багата дыялогу, і ўвагу дзяцей прыцягваюць спецыфічныя народныя або казачныя звароты (жыць-пажыць, толькі яго і бачылі, высока сядзіць, далёка глядзіць і г.д.).
Структура падрыхтоўкі і правядзення занятку:
1. Падбор знаёмага дзецям літаратурнага твора.
2. Выразнае чытанне твора дзецям ( з нагляднымі сродкамі, ці без іх).
3. Пытанні дзецям па зместе твора.
4. Паўторнае чытанне твора, перад якой даецца ўстаноўка, каб дзеці слухалі ўважліва, што яны самі будуць пераказваць. (Устаноўка на запамінанне актывізуе работу памяці, але яна даецца толькі перад паўторным чытаннем).
5. Пераказ дзяцей (самасмойны, з дапамогай пытанняў ці фразай выхавацеля).
6. Ацэнка, аналіз і абмеркаванне дзецьмі сваіх пераказаў і пераказаў таварышаў.
Навучанне апісанню прадметаў і цацак ажыццяўляецца на занятках і відах дзейнасці. Перад апісаннем неабходна навучыць дзяцей вылучаць асаблівасці прадметаў, іх істотныя прыктемы і абазначаць іх адпаведнымі словамі.
Вельмі важна падабраць цацку для разглядвання і апісання і прадумаць пытанні да дзяцей, план расказу прадмета ці аб’екту (для старшай групы).
Патрабаванні да расказвання па карціне.
- Сюжэт карціны падабраць у залежнасці з узростам дзяцей.
- Разглядванне карціны ў спалучэнні з гутаркай.
- Тлумачэнне.
- Пытанні да дзяцей.
- Расказ, апавяданне выхавацеля па карціне.
У 2 малодшай групе праходзіць навучанне расказванню з дапамогай выхавальніка, у сярэдняй і старшай групах пачынаецца этап самастойнага складання апавяданняў.
Матэрыялам для расказвання з асабістага вопыту з’яўляюцца дзіцячыя ўспаміны і ўяўленні.
У аснове творчага расказвання ляжаць творчыя ўяўленні і фантазія дзяцей.
Н.С.Старжынская, Д.М.Дубініна “Методыка развіцця роднай мовы”.
разгарнуць » / « згарнуць